Касцёл Святога Казіміра — мураваны каталіцкі храм у Беларусі, у горадзе Стоўбцы Мінскай вобласці.

Гісторыя Парафія існуе з 1624 года. Заснавана дамініканцамі. Стары касцёл быў пабудаваны ў 1673 годзе. Знішчаны ў 1958 годзе, і, паводле сведчанняў, фундамент касцёла і часткова крыпта знаходзяцца пад стадыёнам сярэдняй школы № 2 горада Стоўбцыhttps://catholic.by/3/news/belarus/9496-urachystasts-sv-kazimira-i-biblijny-simpozium-adbylisya-sto-btsakh.

З 1996 года будуецца новы комплекс, дзейнічае капліцаhttp://emieryka.blogspot.com/2010/04/blog-post_11.html.

Гл. таксама Стаўбцоўскі дэканат

Спасылкі Стоўбцы — парафія Cв. Казіміра на Catholic.by

Катэгорыя:Касцёлы Стаўбцоўскага раёна Катэгорыя:Славутасці Стоўбцаў Катэгорыя:Касцёлы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі