Бэй Юймін (; — 16 мая 2019) — амерыканскі архітэктар.
Біяграфічныя звесткі Ён нарадзіўся ў 1917 годзе ў кітайскім Гуанчжоў. Пасля пераезду ў Злучаныя Штаты Амерыкі скончыў Масачусецкі тэхналагічны інстытут, а затым і Вышэйшую школу дызайну пры Гарвардскім універсітэце. У 1983 годзе Бэй Юймін стаў лаўрэатам Прытцкераўскай прэміі.
Сярод яго самых вядомых збудаванняў — Нацыянальны цэнтр атмасферных даследаванняў у Каларада, Эверсанскі мастацкі музей у Нью-Ёрку, Усходні будынак Нацыянальнай галерэі мастацтваў у Вашынгтоне, а таксама Зала славы і музей рок-н-ролу ў Кліўлендзе.
Галоўнай працай Бэй Юймина лічыцца піраміда музея Луўра ў Парыжы. Яна была створана па яго праекце ў перыяд з 1985 па 1989 гады. Піраміда ўяўляе сабой 20-метровы будынак са шкла і металу і служыць уваходам у музейnashaniva.by.
Памёр на 103-м годзе жыцця ў Нью-Ёркуnytimes.com.
Катэгорыя:Архітэктары ЗША Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары-мадэрністы Катэгорыя:Архітэктары небаскробаў Катэгорыя:Выпускнікі Гарварда Катэгорыя:Выпускнікі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута Катэгорыя:Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры Катэгорыя:Лаўрэаты Прытцкераўскай прэміі Катэгорыя:Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды Катэгорыя:Стагадовыя доўгажыхары Катэгорыя:Архітэктары Ганконга