Касцёл Святога Іасафата Кунцэвіча — мураваны каталіцкі храм у в. Канстанцінаве Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.
Гісторыя Пабудаваны ў 1993—1995 гадах з цэглы на месцы касцёла, зруйнаванага 2 ліпеня 1962 года.
21 лістапада 1995 года кардынал Казімір Свёнтак асвяціў касцёл пад тытулам святога Іасафата Кунцэвіча. Часткова захавалася старая званіца.
Архітэктура Вырашаны двума прамавугольнымі ў плане пад двухсхільнымі дахамі аб’ёмамі малітоўнай залы і апсіды, да якой дабудавана сакрысція. Галоўны і тыльны фасады завершаны васьміграннымі шатровымі драўлянымі барабанамі. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі і лучковымі ўваходнымі праёмамі ў ліштвах, крапаваны вуглавымі пілястрамі.
Перад касцёлам захавалася званіца XIX ст. Васьміграннае трох’яруснае збудаванне пад шатровым пакрыццём. Першыя два ярусы мураваныя глухія, трэці драўляны, адкрыты прамавугольнымі прасветамі.
Гл. таксама Глыбоцкі дэканат
Крыніцы
Спасылкі Канстанцінава — парафія Святой Тройцы (Віцебская дыяцэзія) на Catholic.by
Катэгорыя:Касцёлы Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Канстанцінава (Глыбоцкі раён) Катэгорыя:Касцёлы Віцебскай дыяцэзіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1995 годзе Катэгорыя:1995 год у Беларусі