Плывунец звычайны (Utriculária vulgáris) — водная расліна, від роду сямейства .
Апісанне
Лісце тонка рассечена на вузкія долі, на якіх размешчаны маленькія авальныя лоўчыя бурбалкі з паветрам.
Ловіць дробных насякомых, ракападобных, водарасці (напрыклад, вольвакс).
Цвіце з чэрвеня па верасень. Кветканосы даўжынёй 15-30 см, на іх — буйныя ярка-жоўтыя кветкі ў друзлай малакветкавай гронцы.
Свабодна плавае ў павольна бягучых або стаячых водах канаў, сажалак, балот.
Размнажэнне пераважна вегетатыўнае.
Распаўсюданне і асяроддзе пражывання
Ахоўны статус Плывунец звычайны ўключаны ў Чырвоныя кнігі шэрагу рэгіёнаў Расіі (Белгарадская і Ульянаўская вобласці, Рэспубліка Калмыкія, Стаўрапольскі край) і Украіны (Закарпатская, Палтаўская, Цярнопальская, Харкаўская і Чарнавіцкая вобласці), а таксама Туркменістана.
Выкарыстанне Для міні-вадаёмаў.
Батанічная класіфікацыя
Сінонімы Па дадых The Plant List на 2013 год, у сінаніміку віду ўваходзяць:
Літаратура
Taylor, Peter. (1989). The genus Utricularia: A taxonomic monograph. Kew Bulletin Additional Series XIV: London.
Спасылкі
NCU-3e. Names in use for current extant plant genera Electronic version 1.0
Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Драпежныя расліны Катэгорыя:Плывунцовыя