Касцёл Святога Юрыя — мураваны каталіцкі храм у в. Сваятычы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Касцёл у вёсцы Сваяцічы з’яўляецца архітэктурным помнікам, культурна-гістарычнай каштоўнасцю.

Гісторыя

Касцёл Святога Юрыя пабудаваны ў 1825 годзе на сродкі ўладальніцы маёнтка ў Сваяцічах графіні С. Чапскай насупраць палаца. Побач з касцёлам размешчана невялікая званіца, пабудаваная ў 19-ым стагоддзіhttps://vedaj.by/index.php/garady/brest/lyakhavichy/svayatsichy. У 1864 годзе парафія скасавана, касцёл перароблены пад праваслаўную царкву. Каталікі праводзілі службы ў капліцы касцёльнай да 1920 года. Падчас першай Сусветнай вайны будынак касцёла быў спалены. У сярэдзіне 40-х гадоў капліца была зачынена для правядзення службаў савецкай уладай.

У 1990 годзе касцёл аддадзены каталікам і пачалося адраджэнне касцёла.

Архітэктура Пабудаваны з цэглы паводле праекта польскага архітэктара П. Х. Айгнера. Помнік архітэктуры ампіруhttp://liahovichi.brest-region.gov.by/index.php?option=com_content&view=article&id=25537%3A2014-05-22-08-29-10&catid=861%3A2014-05-22-08-20-11&Itemid=2884&lang=ru .

Гл. таксама Ляхавіцкі дэканат

Літаратура

Спасылкі

Сваяцічы — парафія Святога Юрыя на Catholic.by

Катэгорыя:Касцёлы Ляхавіцкага раёна Катэгорыя:Сваятычы Катэгорыя:Касцёлы Пінскай дыяцэзіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1825 годзе Катэгорыя:1825 год у Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі ампір