«Джэнтльмены ўдачы» () — савецкі поўнаметражны камедыйны мастацкі каляровы фільм, зняты ў 1971 годзе рэжысёрам Аляксандрам Серым на кінастудыі «Масфільм». Лідар савецкага кінапракату ў 1972 годзе — звыш 65 мільёнаў гледачоў. Адзін з самых папулярных савецкіх кінафільмаў, многія фразы з якога сталі крылатымі.
Сюжэт У Сярэдняй Азіі трое злачынцаў выкрадаюць залаты шлем Аляксандра Македонскага з месца раскопак археалагічнай экспедыцыі. У Маскве кіраўнік гэтай экспедыцыі, прафесар Мікалай Георгіевіч Мальцаў, у аўтобусе сутыкаецца з чалавекам, як дзве кроплі вады падобным на верхавода злачынцаў — бандыта Аляксандра Аляксандравіча Белага па мянушцы «Дацэнт». Ім аказваецца загадчык дзіцячым садам № 83 г. Масквы Яўген Іванавіч Трошкін, добрай душы чалавек.
Непаразуменне ўладжваецца, але неўзабаве пра Трошкіна ўспамінаюць ізноў: усіх траіх злодзеяў ужо злавіла міліцыя, аднак шлема ў арыштаваных злачынцаў не было. Супрацоўнікі міліцыі ўгаворваюць загадчыка дзіцячага садка скарыстацца сваім падабенствам з Дацэнтам, каб знайсці выкрадзены шлем, і Трошкін згаджаецца…
У ролях Яўген Лявонаў — Яўген Іванавіч Трошкін, загадчык дзіцячага садка / Сан Саныч Белы (ён жа «Дацэнт»), вор-рэцыдывіст Георгій Віцын — Гаўрыла Пятровіч Шарамецьеў (ён жа «Хмыр»), саўдзельнік «Дацэнта» Савелій Крамараў — Фёдар Пятровіч Ермакоў (ён жа «Касой»), другі саўдзельнік «Дацэнта» Раднэр Муратаў — Васіль Алібабаевіч Алі-Баба, дробны жулік
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы СССР Катэгорыя:Фільмы студыі «Масфільм» Катэгорыя:Фільмы 1971 года Катэгорыя:Кінакамедыі СССР Катэгорыя:Фільмы СССР 1971 года