Касцёл Святога Іосіфа — дзеючы рымска-каталіцкі храм у горадзе Ляхавічы Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
Пабудаваны ў 1907 годзе з цэглы па фундацыі Ю. Рэйтана і намаганнямі ксяндза К. Ваньковіча. Асвячоны ў 1910 г. біскупам Янам Цепляком.
У пасляваенны час аб духоўным развіцці вернікаў клапаціўся ксёндз інфулат Вацлаў Пянткоўскі, які прыязджаў у Ляхавічы з суседняй парафіі ў Мядзведзічах. Падчас патаемнай падрыхтоўкі да святарства з 1974 па 1978 год тут працаваў качагарам ксёндз Рышард Юнік, шматгадовы пастыр парафіі ў Рубяжэвічах.
У другой палове стагоддзя будынак касцёла быў прыстасаваны і рэканструяваны пад паліклініку.
4 верасня 2019 года біскуп Пінскі Антоній Дзям’янка нанава здзейсніў асвячэнне касцёла, благаславіў абраз Святой Сям’і і крыж на фасадзеhttps://catholic.by/3/news/belarus/10341-u-lyakhavichakh-nanava-asvyatsili-kastsjol-zabrany-paslya-vajny-i-nyadauna-vernuty-katolikam.
Архітэктура Помнік архітэктуры неаготыкі. Манументальнае збудаванне вырашана па тыпу трохнефавай аднавежавай базілікі з паўкруглай апсідай. Гатычную вертыкальную накіраванасць архітэктурнай кампазіцыі надавалі высокая шатровая званіца (васьмярык на чацверыку) на фасадзе і перспектыўны ўваходны стральчаты партал з акном-ружай над ім. Вертыкальны рытм стваралі ступеньчатыя контрфорсы з вежачкамі-фіяламі і «крабамі» ў завяршэнні ступеньчатых контрфорсаў, высокія вузкія стральчатыя нішы і аконныя праёмы, аркатурныя паясы. Бакавыя працяглыя фасады рытмічна чляніліся высокімі стральчатымі аконнымі праёмамі і ступеньчатымі контрфорсамі ў прасценках.
Унутраная прастора храма размяжоўвалася на тры нефы гранёнымі слупамі, перакрывалася стральчатымі скляпеннямі. У інтэр’еры меўся неагатычны амбон.
Святары Бенядзікт Навіцкі; 1910—32? — Леанард Кавецкі; 1933—35? — Мікалай Ікановіч; 1936—39 — Тадэвуш Драздоўскі; 1937—38 — Казімір Туміловіч; з 1939 — Станіслаў Рокаш; з 1956 — Вацлаў Янавіч Пянткоўскі.
Да 1940 года арганістам у касцёле быў Вітольд Віктаравіч Валынец.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Касцёлы Ляхавіцкага раёна Катэгорыя:Славутасці Ляхавічаў Катэгорыя:Касцёлы Пінскай дыяцэзіі Катэгорыя:1907 год у Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў неагатычным стылі