Фіялка зверхуголая (Víola epipsíla) — від аднадольных раслін роду сямейства . Від апісаны батанікам Карлам Хрысціянам Фрыдрыхам фон Ледэбурам.

Апісанне

Фіялка зверхуголая — шматгадовая расліна. Вышыня сцябла ад 8 да 15 см. Карэнішча тонкае паўзучае членістае.

Лісце злёгку закругленае; верхняя частка ліста гладкая, на адваротным баку — асабліва па жылках — пры аглядзе пад лупай бачна апушэнне (прыкмета, якая адрознівае ад ).

Кветкі светла-фіялетавыя або бялёсыя, памерам 1,5—2 см з наяўнасцю шпорцаў, са слабым пахам. Ніжні пялёстак з фіялетавымі пражылкамі. Прыкветак размешчаны вышэй сярэдзіны кветканоса. Цвіце з мая па чэрвень.

Плод — прадаўгаватая каробачка даўжынёй каля 1 мм. Плоданашэнне ў ліпені.

Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае, пры дапамозе сталонаўMatuszkiewicz W. Przewodnik do oznaczania zbiorowisk roślinnych Polski. — Warszawa: Wyd. Naukowe PWN, 2006. — ISBN 83-01-14439-4..

Лічыцца рэліктавай раслінайStrona domeny cbe-pan.pl.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання Арэал фіялкі шырокі: від расце пераважна ў Фінляндыі і ў Расіі, а таксама сустракаецца ў некаторых іншых краінах Еўропы і нават у Паўночнай Амерыцы (асабліва на тэрыторыі ЗША).

Расце, як правіла, у тарфяных балотах.

Класіфікацыя

Таксанамія

Ахоўны статус Нягледзячы на шырокае распаўсюджванне, фіялка зверхуголая занесена ў Чырвоную кнігу Польшчы як знікаючы від (катэгорыя «CR»)K. Zarzycki, R. Kaźmierczakowa. Polska Czerwona Księga Roślin. — Kraków: IB PAN, 2001. — ISBN 83-89648-38-5.Zbigniew Mirek, Kazimierz Zarzycki. Red list of plants and fungi in Poland. Czerwona lista roślin i grzybów Polski. — Kraków: IB PAN, 2006. — ISBN 83-89648-38-5..

Літаратура

Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Фіялка Катэгорыя:Флора Еўразіі