Аперацыя Эламі () — ваенная аперацыя Узброеных сіл Вялікабрытаніі супраць Лівіі, якая праходзіла ў рамках замежнай інтэрвенцыі ў гэтую краіну. Удзел Вялікабрытаніі, як і астатніх краін НАТА, у лівійскім канфлікце быў абгрунтаваны імкненнем абараніць мірнае насельніцтва, не дапусціўшы новых ахвяр сярод яго. Таксама мэтай ставілася падтрымка паўстанцкіх сіл у барацьбе з урадам Кадафі. Уся інтэрвенцыя праходзіла з адабрэння ААН.
Задзейнічаныя сілы Паветраная група: 6 самалётаў Panavia Tornado, 12 самалётаў Eurofighter Typhoon, 1 самалёт ДРЛА Boeing E-3 Sentry і 1 Raytheon Sentinel, 2 самалёты-дазапраўшчыкі Vickers VC10 і Lockheed TriStar (RAF), 2 верталёты Westland Lynx. Марская група: фрэгат HMS Westminster (F237), фрэгат HMS Cumberland (F85), падлодка HMS Triumph (S93). Базы: RAF Akrotiri, RAF Marham, RAF Lossiemouth, RAF Coningsby, RAF Fairford, RAF Lakenheath, RAF Mildenhall (апошнія тры выкарыстоўваліся амерыканскімі ВПС). Іншыя сілы: 4 сакавіка 2011 года ў раёне горада Хандра (за 20 міль на захад ад Бенгазі) былі затрыманы 8 брытанскіх спецназаўцаў SAS, якія мелі пры сабе зброю і абсталяванне для шпіянажу; пасля перамоваў, яны былі вывезены з краіны на борце карабля HMS «Humberland». Акрамя таго, па звестках The Daily Telegraph, яшчэ да пачатку бітвы за Трыпалі да наземнай аперацыі падключыўся SASК поискам М.Каддафи подключился спецназ Её Величества // "РБК" от 25 августа 2011. Брытанскія вайскоўцы і супрацоўнікі MI-6 дапамагалі лівійскім паўстанцам у планаванні і падрыхтоўцы штурму Трыпалі.
Храналогія 19 сакавіка: брытанскія самалёты з авіябазы RAF Marham і RAF Akrotiri здзейснілі першыя ўдары па вайсковых урадавых аб’ектах у Лівіі. Адна з брытанскіх падлодак выпусціла некалькі ракет «Тамагаўк» па лівійскіх сістэмах СПА. Была атакавана Місурата"U.S., British ships launch Operation Odyssey Dawn". CBS News. 19 March 2011.. 20 сакавіка: брытанскія ВПС разам з амерыканскімі і французскімі сіламі здзейснілі шэраг авіябамбардзіровак такіх гарадоў, як Адждабія і Бенгазі, знішчыўшы да 70 адзінак тэхнікі і разбіўшы адну танкавую калону. 23 сакавіка: камандуючы ВПС Вялікабрытаніі Грэг Бэгвел заявіў, што ВПС Лівіі больш не існуюць як баяздольная арганізацыя. Неглядзячы на гэтае паведамленне, лівійская авіяцыя яшчэ працягвала выконваць баявыя задачы. 24 сакавіка: ВМФ Вялікабрытаніі нанеслі ракетамі «Тамагаўк», запушчанымі з борта падлодкі HMS Triumph, удары па мэтам СПА Лівіі. 25 сакавіка: два Tornado ВПС Вялікабрытаніі і знішчальнікі ВПС Францыі сумесна знішчылі 7 танкаў Т-72 кадафістаў блізу горада Адждабія. 28 сакавіка: знішчальнікі Panavia Tornado ВПС Вялікабрытаніі знішчылі два лівійскіх танка і дзве бронемашыны каля Місураты. На працягу раніцы самалёты ВПС Вялікабрытаніі атакавалі склады з узбраеннем каля горада Себха на поўдні Лівіі. 28 сакавіка: Вялікабрытанія далучылася да апперацыі «Саюзны абаронца». 2 красавіка: ВПС Вялікабрытаніі знішчылі некалькі самалётаў на аэрадроме блізу Місураты і два танкі ў Сірце. 3 красавіка: брытанскія Tornado знішчылі дзесяць бронемашын у раёне Сірта. 4 красавіка: падчас чарговых бамбардзіровак Сірта брытанцы знішчылі адзін танк і некалькі зенітак. 9 красавіка: Tornado знішчылі два танкі ў Адждабіі і пяць у Місураце. 18 красавіка: брытанскія Tornado знішчылі пазіцыі артылерыі лаялістаў. 12 мая: ля Місураты адбыўся першы бой ВМФ Брытаніі пасля Фалклендскай вайны. HMS Liverpool трапіў пад агонь берагавой батарэі, і ў выніку адказнага агню брытанцаў пазіцыі ўрадавай арміі былі знішчаныReporting from the Fleet . Navy News (7 November 2011). Retrieved on 16 August 2013.. 19 мая: брытанскія ВПС атакавалі марскую базу блізу Місураты, знішчыўшы некалькі лодак. 20 мая: брытанскія ВПС знішчылі некалькі пускавых установак у Трыпалі. Лета: павялічылася актыўнасць ВМФ Вялікабрытаніі. Узмацнілася патруляванне вод Лівіі. Баявыя караблі здзейснілі серыю абстрэлаў узбярэжжа. Ваенна-марскія сілы былі задзейнічаны ў баях за Злітэн, дзе яны ажыццяўлялі падтрымку наступлення сухапутных сіл паўстанцаў. 22 жніўня: група з 17 байцоў SAS уступіла ў бой з лівійскай арміяй у адным з раёнаў Трыпалі. Страціўшы некалькі чалавек параненымі і забітымі, брытанскія вайскоўцы вымушаны былі адступіцьПо данным из Триполи, серьезные потери понесла здесь группа британского спецназа. 31 кастрычніка: абвешчана аб завяршэнні ваеннай аперацыі НАТА і яго саюзнікаў на тэрыторыі Лівіі.
Заўвагі
Спасылкі "Приоритеты правительства Мелкобритании в Ливии были "ошибочными" — За Каддафи и его народ, 26 июля 2015.
Катэгорыя:Войны Вялікабрытаніі Катэгорыя:Канфлікты 2011 года Катэгорыя:Грамадзянская вайна ў Лівіі Катэгорыя:Паветраныя бітвы і аперацыі Катэгорыя:2011 год у Лівіі Катэгорыя:2011 год у Вялікабрытаніі