Дво́рышча (, ) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бобрскага сельсавета.
Гісторыя Вядома з XVIII стагоддзя. У 1772 годзе 3 двары, належалі Агінскім. У Айчынную вайну 1812 года вёска разбурана французамі. У 1873 годзе 36 мужчын. У 1909 годзе вёска ў складзе Бобрскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні, 28 двароў, 169 жыхароў.
З 20 жніўня 1924 года ў складзе Бобрскага сельсавета Крупскага раёна. У 1930-я гады вяскоўцы аб'ядналіся ў калгас «Зорка». У Вялікую Айчынную вайну загінулі 16 чалавек. Пасля вайны калгас адноўлены, з 1950 года вёска ў складзе ўзбуйненага калгаса «Чырвоны Бобр», 1960 года — саўгаса «Бобр», з 1967 года — саўгаса «Колас», потым — калгаса «Колас». На 1 студзеня 1998 года 29 гаспадарак, 66 жыхароў. Малочнатаварная ферма.
Спасылкі
Катэгорыя:Бобрскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Крупскага раёна