Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Чэрвені Мінскай вобласці.
Гісторыя Будаўніцтва храма пачалося ў 1993 годзе па багаслаўленні Высокаправялебнейшага Мітрапаліта Філарэта. Асноўныя будаўнічыя працы былі скончаны ў 2003 годзе. 28 снежня 2003 года адбылося асвячэнне храма Высокаправялебнейшым Мітрапалітам Філарэтам Патрыяршым Экзархам усяе БеларусіХрамы Чэрвеньскага благачыння .
Архітэктура Знаходзіцца на вуліцы Мякоўскага, 2. Вырашана 4-часткавай падоўжна-восевай кампазіцыяй: прытвор-званіца, кароткая трапезная, кубападобная малітоўная зала, паўкруглая апсіда з бакавымі рызніцамі. У сілуэце пануюць 5-купалле 2-яруснай малітоўнай залы і шацёр над 8-гранным ярусам званіцы, макаўка над канічным дахам апсіды. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі, крапаваны лапаткамі. Уваход вырашаны 2-слуповым арачным рундуком пад 2-схільным пакрыццёмСвята-Мікалаеўская царква на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Чэрвеньскага раёна Катэгорыя:Храмы Барысаўскай епархіі Катэгорыя:Чэрвень (горад) Катэгорыя:2003 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2003 годзе