Уладзімір Рунцэвіч (нар. 28 лютага 1953, в. Дайнава, Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці) — беларускі паэт.

Біяграфія Скончыў Салігорскі горны тэхнікум (1973). Працаваў 38 гадоў рабочым на Пухавіцкім ільнозаводзе.

Неаднаразовы ўдзельнік «Талькаўскага фэсту»http://talka.info/?p=959#more-959 .

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2015 года, народнага клуба паэтаў і кампазітараў «Жывіца» ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці».

Творчасць Першы верш быў напісаны 10 траўня 1971 года, а дэбютная публікацыя адбылася ў Пухавіцкай раённай газеце «Сцяг працы» ў ліпені 1980 года. З гэтага часу пачалося прафесійнае станаўленне як паэта. Пастаянна друкуецца ў раённай газеце і рэспубліканскай перыёдыцы. Вершы гучалі на Першым нацыянальным канале радыё, а таксама на радыёстанцыях «Сталіца», «Культура».

У 1997 годзе быў выдадзены першы паэтычны зборнік «Голас чалавека на зямлі». На аўтарскі верш ансамбль «Свята» выконвае песню «Гасціннасць». Некалькі песень на вершы напісаныя самадзейнымі кампазітарамі.

Бібліяграфія «Птушкі дзяцінства» (2006)http://www.zhyvica.ru/recenzii/1202-uladzmr-runcevch-ptushk-dzyacnstva-shchasce-shchasceyka.html «Шчасце» «Эрас: лірыка кахання» «Пасля сябе пакіну дабрыню» (2017)

Літаратура

Спасылкі Уладзімір Міхайлавіч Рунцэвіч на сайце «Нацыянальная лiтаратурная прэмiя» Уладзімір Міхайлавіч Рунцэвіч на сайце «Сугалоссе»

Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі