Каітаія — карта Новай Зеландыі  — горад на востраве Паўночны (Новая Зеландыя), у рэгіёне Нортленд, прыкладна за 160 км на паўночны захад ад горада Фангарэі. Самы паўночны горад Новай Зеландыі. Клімат субтрапічны. Першы місіянерскі цэнтр у Каітаія з’явіўся ў 1834 годзе. Па дадзеных 2001 года колькасць насельніцтва горада складала 5151 чалавек. Галоўныя галіны гаспадаркі — турызм, лясная гаспадарка, сельская гаспадарка (вырошчванне авакада, вінаграду). У горадзе дзейнічае аэрапорт.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Катэгорыя:Гарады Новай Зеландыі