Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Смалявічах Мінскай вобласці.
Гісторыя Пабудавана ў пачатку XXI стагоддзя з цэглы.
Архітэктура Знаходзіцца ў цэнтры горада. Вырашана па каноне 4-часткавага храма 2-й палавіны 19 ст.: 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай, кароткая трапезная, кубападобная малітоўная зала, завершана над шатровым дахам цыбулепадобнай галоўкай, апсіда з рызніцамі. Фасады расчлянёны вузкімі арачнымі аконнымі праёмамі з броўкамі, крапаваны лапаткаміСвята-Мікалаеўская царква на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Смалявіцкага раёна Катэгорыя:Храмы Барысаўскай епархіі Катэгорыя:Храмы Смалявічаў