Свята-Міхайлаўская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Гайна Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Пабудавана ў пачатку XXI стагоддзя.

Гісторыя Урачыста асвячоны 12 лістапада 2002 года вікарыем Мінскай епархіі біскупам Іаанамhttp://logoisk-church.by/index.php?option=com_k2&view=item&layout=item&id=74&Itemid=152.

Прамавугольны ў плане аб’ём пад двухсхільным дахам, завершаным па цэнтры цыбулепадобнай галоўкай на 8-гранным барабане. Плоскасныя фасады прарэзаны адзінарнымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі 1-е Лагойскае благачынне

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Лагойскага раёна Катэгорыя:Храмы Барысаўскай епархіі Катэгорыя:Гайна (аграгарадок) Катэгорыя:З’явіліся ў 2002 годзе Катэгорыя:2002 год у Беларусі