Царква Раства Хрыстова — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Астрошыцы Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Мінская, 1https://hram.by/Царква_ў_гонар_Раства_Хрыстова_Астрошыцы_Лагойскі_Раён.
Гісторыя Парафія храма зарэгістравана ў 2005 годзе. Быў пабудаваны прычтавы дом (14,6×6,5), у якім часова праводзіліся набажэнствы.
У 2006 годзе пачата будаўніцтва. 6 кастрычніка 2012 года епіскап Барысаўскі Веніямін зрабіў закладку памятнай капсулы ў падмурак храмаhttp://sobory.ru/article/?object=39794.
31 снежня 2016 года адбылася першая літургія. 21 студзеня 2017 года епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін правёў асвячэнне храмаhttp://logoisk-church.by/index.php?option=com_k2&view=item&layout=item&id=10&Itemid=42.
Спасылкі Царква Раства Хрыстова
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Лагойскага раёна Катэгорыя:Храмы Барысаўскай епархіі Катэгорыя:Астрошыцы Катэгорыя:З’явіліся ў 2017 годзе Катэгорыя:2017 год у Беларусі