Касцёл Святых Пятра і Паўла — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Камень Валожынскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя

Парафія існуе з 1451 года. Стары касцёл згарэў у 1944 годзе. Новазбудаваны касцёл кансэкраваны ў 1991 годзе.

Архітэктура Размяшчаецца ў паўночна-заходняй частцы вёскі. Пабудаваны цэглы на месцы папярэдняга драўлянага храма. Акаймаваны бутавай агароджай 19 ст. з арачнай брамай.

Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам. Да фасада далучана чатырохгранная шатровая званіца. Плоскасныя фасады расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі. Над прамавугольным уваходным праёмам двухслуповы шатровы ганак.

Літаратура Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін

Спасылкі Камень — парафія Святых апосталаў Пятра і Паўла — http://catholic.by/

Катэгорыя:Камень (Валожынскі раён) Катэгорыя:Касцёлы Валожынскага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў 1991 годзе Катэгорыя:1991 год у Беларусі Катэгорыя:Касцёлы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі