Аляксандр Сяргеевіч Мальцаў (нар. , г. Бабруйск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія У 1971 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў архітэктарам Першамайскага раёна Мінска, з 1986 года — намеснік дырэктара праектна-тэхналагічнага інстытута «Белгандальсістэма» Мінгандлю БССР.

Член Саюза архітэктараў БССР з 1979 года. Член КПСС з 1983 года. Пражывае ў г. Мінск.

Творчасць Аўтар праектаў добраўпарадкавання бульвара па вул. Каліноўскага, сквера па вул. Славінскага, дзіцячага гарадка гульнявога комплексу ў мікрараёне Зялены Луг-5 (1976—1983).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска