Касцёл Святога Міхаіла Арханёла — мураваны каталіцкі храм у аграгарадку Вялікае Сяло Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя Касцёл быў збудаваны ў канцы XX стагоддзя, у 1990-х гадах з цэглы. Фундатарам будаўніцтва выступіў біскуп, што нарадзіўся ў суседняе вёсцы Стараволя — Казімір Велікаселецhttps://pruzana.wordpress.com/2016/12/04/kasciol-michaila-archanhiela/ .

Архітэктура Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам з бакавымі сакрысціямі, накрытымі агульным двухсхільным дахам, над карнізам якога выступаюць двухгранныя ліштвы арачных аконных праёмаў бакавых фасадаў. Да франтальнага фасада далучана чатырохгранная вежа-званіца пад двухгранным пакрыццём; яе першы ярус вырашаны двухгранным парталам арачнага ўваходнага праёма.

Літаратура Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін.

Спасылкі Вялікае Сяло — парафія Святога Міхала Арханёла — http://catholic.by/

Катэгорыя:Вялікае Сяло (Пружанскі раён) Катэгорыя:Касцёлы Пружанскага раёна Катэгорыя:Касцёлы Пінскай дыяцэзіі