Касцёл Божай Міласэрнасці — мураваны каталіцкі храм у аграгарадку Пагошча Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.
Гісторыя Дэкрэт, выдадзены кардыналам Казімірам Свёнткам у 1994 г., паклаў пачатак будаўніцтву касцёла. У 2000 г. касцёл быў накрыты бляшаным дахам, атынкаваны ўнутры і зашклёны.
Архітэктура Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам, завершаным над двухгранным шчыпцом фасада двухграннай шатровай званічкай, над алтарнай часткай — дзвюма спічастымі сігнатуркамі. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі. Да алтарнай часткі далучана ніжэйшая сакрысція пад аднасхільным пакрыццём.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пагошча (аграгарадок) Катэгорыя:Касцёлы Браслаўскага раёна Катэгорыя:Касцёлы Віцебскай дыяцэзіі Катэгорыя:З’явіліся ў 2000 годзе Катэгорыя:2000 год у Беларусі