Валянцін Андрэевіч Ліхапол (нар. , с. Івашкіўка, Чарнігаўская вобласць, УССР) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў у 1967 годзе Кіеўскі мастацкі інстытут (выкладчык ). З 1967 года працаваў у Чарнігаўскім філіяле інстытута «Дзіпраграмадзянпрамбуд»; з 1971 года архітэктар, пасля галоўны архітэктар праектаў у Гомельскім аддзеле «Белкааппраекта»; з 1990 года галоўны архітэктар праектаў, начальнік групы архітэктараў праектнага інстытута «Гомельграмадзянпраект».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Пражываў у Гомелі.
Творчасць Асноўныя працы: помнік загінулым воінам-аднавяскоўцам у с. Івашкіўка Чарнігаўскай вобласці (1975), вытворчыя будынкі ПМК, СПМК і праектнага аддзела Белкааппраекта ў Гомелі (1981), гандлёвы цэнтр у Крынічным Мазырскага раёна (1985); помнік загінулым воінам-інтэрнацыяналістам (1997—1998, будаўніцтва ў 1998—2002); царква Іверскага абраза Маці Божай (1997—1999, будаўніцтва ў 1999—2003); храм у гонар свяціцеляў Кірыла і Лаўрэнція ў Тураве (2008, саўтары М. В. Ліхапол, А. В. Ліхапол); храм у гонар Абраза Божай Маці «Скорапаслушніцы» ў Гомелі (2008, саўтары М. В. Ліхапол, А. В. Ліхапол).
Узнагароды Узнагароджаны сярэбраным медалём ВДНГ СССР за дасягнутыя поспехі ў развіцці народнай гаспадаркі СССР (Гандлёвы цэнтр пас. Крынічны Мазырскага раёна. Дыпломам Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі на V нацыянальным фестывалі архітэктуры 2003 года за Помнік загінулым воінам-інтэрнацыяналістам.
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Гомеля Катэгорыя:Архітэктары Турава