«Пе́ле Заваё́ўнік» (, ) — дацка-шведскі драматычны фільм Біле Аўгуста, які выйшаў на экраны ў 1987 годзе. Экранізацыя аднайменнага рамана Марціна Андэрсена-Нексё. Галоўныя ролі выканалі Пеле Венегар і Макс фон Сюдаў.
Прэм’ера карціны адбылася 13 снежня 1987 года ў Даніі. У маі 1988 года фільм быў паказаны ў межах конкурснай праграмы 41-га Канскага кінафестывалю, дзе быў удастоена галоўнай узнагароды — Залатой пальмавай галіны. Апроч таго фільм атрымаў больш за 20 кінематаграфічных узнагарод, сярод якіх «Залаты глобус» і «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове.
У 2006 годзе фільм «Пеле Заваёўнік» стаў адным з дванаццаці фільмаў, што былі ўключаны ў Дацкі культурны канон — пералік твораў мастацтва, прызнаных найважнейшай часткай дацкай культурнай спадчыны.
Сюжэт Дзеянне фільма адбываецца на дацкай ферме на востраве Борнхальм ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў. Ласэ, пажылы ўдавец-фермер, разам з сынам Пеле на эмігранцкім судне пакідаюць абяднелыя паўднёвыя раёны Швецыі і адпраўляюцца на дацкі востраў Борнхальм, пра які яны марылі, як пра Зямлю Абяцаную. На Борнхальме Ласэ ўладкаваўся на самую нізкааплатную працу на ферме. Пеле на працягу двух гадоў пастаянна падвяргаецца знявагам і прыніжэнням, як замежнік. Аднак, сталеючы, ён не адчайваецца і спадзяецца дасягнуць лепшага жыцця, пра якое марыў з бацькам яшчэ ў Швецыі.
Акцёрскі склад Пеле Венегар — Пеле Макс фон Сюдаў — Ласэ Эрык Поске — кіраўнік Б’ёрн Гранат — Эрык Астрыд Вілаўме — спадарыня Конгструп Аксель Стробю — спадар Конгструп Труэлс Асмусен — Руд Крысціна Торнквіст — Анна Карэн Вегенер — спадарыня Ольсен Софі Гробёль — спадарыня Сіне
Зноскі
Катэгорыя:Фільмы-драмы Даніі Катэгорыя:Фільмы-драмы Швецыі Катэгорыя:Фільмы Біле Аўгуста Катэгорыя:Фільмы на дацкай мове Катэгорыя:Фільмы на шведскай мове Катэгорыя:Экранізацыі раманаў Катэгорыя:Фільмы пра Данію Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залатая пальмавая галіна» Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за найлепшы фільм на замежнай мове Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове Катэгорыя:Культурны канон Даніі