Спаса-Праабражэнская царква — мураваны праваслаўны храм у вёсцы Насілава Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя У 2001 годзе было пачата будаўніцтва храма. Месцам былі абраны старыя могілкі на беразе возера. Царква была пабудавана на сродкі жыхаркі г. Маладзечна Шарамет Марыі Андрэеўны і яе сына Ігара Анатольевіча, а таксама на ахвяраванні вернікаў. У 2004 годзе храм быў асвячоны мітрапалітам Мінскім і Слуцкім ФіларэтамПриход храма Преображения Господня д.Носилово // Маладзечанская епархія.
Святары: з 2001 г. да 17.10.2001 г. Мікалай Чарняк (памёр 17.10.2001 г.) з 4.01.2002 г. да жніўня 2003 г. Уладзімір Курдзевіч (з 2003 г. па 28.08.2004 г. за штатам) з 15.09.2003 г. да 22.10.2007 г. Фёдар Жылінгоўскі (пераведзены ў храм Іаана Прадцечы г. Мінск) з 24 кастрычніка 2007 г. протаіерэй Генадзь (Жаркоўскі)д. Носилово. Церковь Преображения Господня // Маладзечна праваслаўнае
Архітэктура Вырашана прамавугольным у плане, узнятым на высокі цокаль аб’ёмам з бакавымі прыдзеламі. Сяродкрыжжа 2-схільных дахаў завершана 8-гранным светлавым барабанам, над шатром якога, як і над званіцай, цыбулепадобная галоўка. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмам з глыбокімі перспектыўнымі адхіламі. Уваход вырашаны лоджыяй з высокім лесвічным каскадам.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Спаса-Праабражэнская царква (Насілава) на сайце Маладзечанскай епархіі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Маладзечанскага раёна Катэгорыя:Насілава Катэгорыя:Храмы Маладзечанскай епархіі Катэгорыя:2004 год у Беларусі