Свята-Міхайлаўская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Налібакі Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя Храм асвячоны ў 2006 годзе. Ёсць прычтавы домСвята-Міхайлаўская царква .

Архітэктура Пабудавана з цэглы.

Узняты на высокі цокаль храм скампанаваны з кубападобнай малітоўнай залы, 2-схільныя дахі якой у сяродкрыжжы завершаны цыліндрычным светлавым барабанам з цыбулепадобным купалам, прытвора-званіцы (васьмярык на чацверыку) з шатровым верхам, паўкруглай апсіды. Уваход размешчаны асіметрычна з боку прытвора, вырашаны нізкай прыбудовай пад вальмавым дахам і аркатурным чляненнем арачнымі ўваходнымі і аконнымі праёмамі. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх ліштвах, дэкарыраваны гарадковымі фрызаміМіхайлаўская царква.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Стаўбцоўскага раёна Катэгорыя:Налібакі Катэгорыя:Храмы Маладзечанскай епархіі