«Вестник Нафтана» () — карпаратыўная штотыднёвая газета ААТ «Нафтан». Выдаецца ў Наваполацку і распаўсюджваецца па падпісцы на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Выходзіць на двух мовах — рускай і беларускай.
Гісторыя Газета створана па ініцыятыве Вячаслава Якушава, генеральнага дырэктара ААТ «Нафтан» (2005—2011). Першы нумар «Вестника Нафтана» выйшаў у свет 15 снежня 2007 года. У сувязі з далучэннем да ААТ «Нафтан» ААТ «Палімір» у 2008 годзе «Вестник Нафтана» прыняў у свой склад супрацоўнікаў рэдакцыі газеты «Полимировец» (2002—2008).
«Веснік Нафтана» ў 2010 годзе абзавёўся сайтам. З 2018 года артыкулы пра галоўныя падзеі вытворчага жыцця буйнейшага нафтахімічнага комплексу Беларусі перакладаюца на англійскую мову.
На радыё «Нафтан» (98,1 FM) з верасня 2018 года рэгулярна выходзяць у эфір выпускі інфармацыйнай праграмы і перадачы «Добро пожаловать», якія рыхтуе рэдакцыйны калектыў. Газета актыўна працуе ў сацыяльных сетках: ВКонтакте, Одноклассники, Facebook, Instagram и Telegram. Відэарэпартажы аб усіх значных для прадпрыемства падзеях размяшчаюцца на YouTube-канале газеты.
Змест Газета прапануе чытачам аб’ектыўную і дакладную інфармацыю пра жыццё ААТ «Нафтан» (у тым ліку завод «Палімір»), а таксама канцэрна «Белнафтахім». Асвятляюцца навіны вытворчасці, грамадска-палітычнага, сацыяльна-культурнага і спартыўнага жыцця. Публікуюцца матэрыялы, прысвечаныя лепшым работнікам прадпрыемства і яго гісторыі. Кожны нумар газеты змяшчае каля 20 аўтарскіх артыкулаў.
Узнагароды У Нацыянальным конкурсе друкаваных СМІ «Залатая літара» у 2008 і 2009 гадах «Веснік Нафтана» увайшоў у тройку прызёраў у намінацыі «Найлепшая шматтыражная газета».
Неаднаразова «Веснік Нафтана» называўся ў ліку лепшых выданняў па выніках творчых конкурсаў, якія ладзяцца канцэрнам «Белнафтахім» і Рэспубліканскім камітэтам Белхімпрафсаюзаhttp://www.shinnik.by/serebro-respublikanskogo-konkursa .
Фармат газеты Выходзіць на крэйдаванай паперы ў поўнакаляровым адлюстраванні на 8 палосах. Фармат — А3.
Галоўныя рэдактары Марына Касцючэнка (2007—2008) Юрый Паўлюк (2008—2017) Таццяна Зянько (з 2017)
Спасылкі Онлайн-версія «Вестника Нафтана» Старонка ВКонтакте Старонка ў Facebook Профіль у Instagram YouTube-канал газеты
Катэгорыя:Газеты Беларусі Катэгорыя:Газеты на рускай мове Катэгорыя:Газеты на беларускай мове Катэгорыя:2007 год у Беларусі Катэгорыя:Культура Наваполацка