Царква Свяціцеля Георгія Магілёўскага — мураваны праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Чырвоная Слабада Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Горкага 2Б.
Гісторыя
Першая вядомая царква згарэла ад грамавога ўдару ў 1877 годзе. На тым месцы была пабудавана новая драўляная царква за кошт вернікаў і абшарнікаў Якулы і Шаблоўскага.
У 1936 годзе царква была разбурана, з яе бярвён былі складзены 4 жылыя хаты ў Чырвонай Слабадзе. Падчас вайны ўсе 4 дома згарэлі.
28 красавіка 1992 года была зарэгістравана парафія. У 1996 годзе храм быў пабудаваны і ў 1997 годзе асвячоны мітрапалітам Філарэтам.
У 2015 годзе прыход быў перарэгістраваны пад назвай «Прыход храма свяціцеля Георгія Магілёўскага»Царква Свяціцеля Георгія Магілёўскага (Чырвоная Слабада) .
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Салігорскага раёна Катэгорыя:Чырвоная Слабада (Салігорскі раён) Катэгорыя:Храмы Слуцкай епархіі Катэгорыя:1997 год у Беларусі