Эбон (; —, Гільдэсгайм) — франкскі царкоўны дзеяч і пісьменнік.
Біяграфія Малочны брат Людовіка I Набожнага, Эбон выхоўваўся разам з імператарам, які ў 816 годзе прызначыў яго архібіскупам Рэймскім (816—835 і 840—841). Зняволены Лотарам I у Фульдскім манастыры, ён у 845 годзе атрымаў ад Людовіка II Нямецкага біскупства Гільдэсгайм.
З твораў, напісаных Эбонам, вядомыя «Apologie» у «Specilegium» (дом Лукі д’Ашэры) і ў «Historiens de France» (дом Буке). Яму прыпісваюць таксама «Narratio clericorum remensium de depositione Ebbonis».
Па загадзе архібіскупа Эбона каля 825 года было створана рукапіснае Евангелле (так званае Евангелле Эбона) — выдатны помнік раннесярэдневяковага кніжнага мастацтва.
Спасылкі
Ebbo Ebbo Eb(b)o Ebo (Ebbo)
Катэгорыя:Архібіскупы Рэймса Катэгорыя:Царкоўныя дзеячы IX стагоддзя Катэгорыя:Біскупы гільдэсгаймскія Катэгорыя:Абаты Бобіа Катэгорыя:Абаты Стаўло Катэгорыя:Лацінамоўныя пісьменнікі перыяду Каралінгаў