Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская — беларуская перакладчыца і выдавец.
Бацькі — супрацоўнікі краязнаўчага музея ў Браславе. Вучылася ў браслаўскай гімназіі. Скончыла МДЛУ, асноўнымі мовамі былі англійская і італьянская, шведская абрана дадатковай, бо здавалася экзатычнай.https://nina.nashaniva.by/?c=ar&i=218942
Спачатку перакладала для сябе апавяданні з англійскай і італьянскай, у т.л. Рэя Брэдберы. Са шведскай дзіцячыя кнігі перакладае з 2008 года. Пераклала асобныя часткі сусветна вядомай серыі пра Маму Му шведскіх казачнікаў Юі і Томаса Вісландэраў. Першай пераклала кніжку «Малы і мядзведзік» Юі Вісландар.
Заснавала ў 2018 годзе і кіруе выдавецтвам «Koska».
Прызнанне
Лаўрэат прэміі «Гарачае сэрца» Шведскай акадэміі дзіцячай кнігі (2018) за адданасць дзіцячай літаратуры Швецыі і яе папулярызацыю. Лаўрэат Прэміі імя Карласа Шэрмана (2019) за пераклад са шведскай «Мітусьня ў агародзе» Свена Нурдквістаhttps://www.svaboda.org/a/30237789.html.
Катэгорыя:Перакладчыкі са шведскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з англійскай мовы