«Карнавальная ноч» — савецкі камедыйны музычны фільм 1956 года рэжысёра Эльдара Разанава. Гэта першы яго фільм, які выйшаў на вялікі экран, і другая роля Людмілы Гурчанка (пасля дэбюту ў фільме «Дарога праўды»). Фільм быў лідарам савецкага кінапракату ў 1956 годзе з агульнай колькасцю прададзеных квіткоў — 48,64 млн штук.

Сюжэт Работнікі Дома культуры рыхтуюцца да штогадовага мерапрыемства — касцюміраванага навагодняга балю. Забаўляльная праграма ўключае ў сябе сольныя, танцавальныя і цыркавыя нумары, а таксама выступленні джазавага аркестра, фокусніка і блазнаў. Серафім Іванавіч Агурцоў, прызначаны выконваючым абавязкі дырэктара Дома культуры, азнаёміўшыся з праграмай і не ўхваліўшы яе, прапануе сваю — грунтоўную, стандартна-бюракратычную, на высокім, як тады гаварылася, ідэйна-палітычным узроўні, з выступам дакладчыка і лектара-астранома.

З музычных нумароў таварыш Агурцоў прапануе абмежавацца класічнай музыкай і выступленнем ансамбля песні і танца. Ніхто з работнікаў Дома культуры не хоча змяняць раней складзеную і адрэпетыраваную праграму, тым больш замяняць яе на такое сумнае мерапрыемства. Яны аб’ядноўваюць намаганні і робяць усё магчымае, каб перашкодзіць ажыццяўленню планаў Агурцова.

Звяртаючыся да розных хітрыкаў, адцягваючы і ўводзячы Агурцова у зман, яны адзін за адным выконваюць усе намечаныя раней забаўляльныя нумары і весела святкуюць наступленне Новага Года.

Акцёры і ролі Ігар Ільінскі — Серафім Іванавіч Агурцоў, выконваючы абавязкі дырэктара Дома культуры Людміла Гурчанка — Леначка Крылова Юрый Бялоў — Грыша Кальцоў, электрык Георгій Кулікоў — Сярожа Усікаў, мастак Сяргей Філіпаў — Некадзілаў, лектар з «таварыства па распаўсюджванні» Вольга Уласава — Адэлаіда Кузьмінічна Рамашкіна, загадчыца бібліятэкі Андрэй Тутышкін — Фёдар Пятровіч Міронаў, бухгалтар Тамара Носава — Тося Бурыгіна, сакратар Агурцова Генадзь Юдзін — дырыжор аркестра Барыс Петкер — Мікалай Сідараў, ён жа клоўн Топ Уладзімір Зельдзін — Нікалаеў, ён жа клоўн Тып

Зноскі

Катэгорыя:Фільмы 1956 года Катэгорыя:Фільмы СССР Катэгорыя:Фільмы студыі «Масфільм» Катэгорыя:Кінакамедыі 1956 года