Вольга Львоўна Ліпніцкая (нар. , , Беларуская ССР, СССР) — беларускі гісторык і археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1988), дацэнт (2000).

Біяграфія У 1973 г. скончыла Магілёўскі педагагічны інстытут. У 1979—1998 гг. працавала у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. У 1988 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Кремнедобывающие шахты и кремнеобрабатывающие мастерские Запада и Центра Европейской части СССР» (навук. кіраўнік — М. М. Гурына). З 1996 г. працуе на кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ.

Навуковыя інтарэсы Даследавала шэраг помнікаў археалагічнага комплексу Краенасельскія крэменездабыўныя шахты і крэменеапрацоўчыя майстэрні ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Даследуе пытанні выкарыстоўвання камп’ютэрных тэхналогій у адукацыі, крыніцазнаўстве, археалогіі.

Творы

Кнігі Историческая информатика: учебно-методическое пособие для студентов. — Могилев, 2002. Историческая информатика: (информатика для исторических специальностей). — Мн., 1998. Старажытныя шахцёры на Росі / М. М. Чарняўскі, В. Я. Кудрашоў, В. Л. Ліпніцкая. — Мн., 1996. Теория и история источниковедения: учебно-методический комплекс / С. Б. Каун, О. Л. Липницкая, С. Н. Ходин. — Мн., 2001. Учебно-методический комплекс по исторической информатике: базовый курс / О. Л. Липницкая, Е. Э. Попова. — Мн., 2002.

Артыкулы Базы данных в исторических исследованиях Беларуси // Компьютер и историческое знание. — Барнаул, 1994. Некаторыя пытанні класіфікацыі крэменеапрацоўчых майстэрань // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1984. — №4. — С.

Літаратура Калечыц, А. Г. Ліпніцкая Вольга Львоўна / А. Г. Калечыц // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, c. — С. 18—19. — ISBN 978-985-11-0354-2. Липницкая Ольга Львовна // Корзенко, Г. В. Историки Беларуси в начале XXI столетия: биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко; НАН Беларуси, Ин-т истории. — Мн.: Белорусская наука, 2007. — 469, с. — С. 221. — ISBN 978-985-08-0855-4.

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Археолагі Беларусі