Звенігародская () — станцыя Фрунзенска-Прыморскай лініі Пецярбурскага метрапалітэна. Размешчана паміж станцыямі «Садовая» і «Абводны канал».

Адкрыта 20 снежня 2008 года ў складзе першага пускавога комплексу Фрунзенскага радыусу. Была ўведзена ў эксплуатацыю без выхаду на паверхню. Для злучэння з іншымі лініямі метрапалітэна быў задзейнічаны пераходны калідор паміж станцыямі «Звенігародская» і «Пушкінская», а для выхаду на паверхню — эскалатарны тунэль станцыі «Пушкінская». Вестыбюль і нахільны ход станцыі былі адчыненыя 26 снежня 2009 года. Архітэктура «Звенігародская» — калонна-сценавая станцыя глыбокага залажэння (глыбіня ≈ 57 м). Першапачаткова станцыя планавалася як калонная, але з-за спынення ў 1996 годзе будаўнічых работ на станцыі і, з прычыны гэтага, узніклых дэфармацый часткова пабудаванага тунэля, у 2001 годзе было прынята рашэнне для прадухілення далейшых дэфармацый замяніць частку калон глухімі прасценкамі. Бакавыя тунэлі станцыі маюць павялічаны, у параўнанні з тыпавой калоннай станцыяй, дыяметр — 9,8 метраў; сярэдняя зала — тыпавая з адлегласцю паміж восямі калон 3,8 метра ў падоўжным кірунку і 8 метраў — у папярочным.

Станцыя пабудавана па праекце архітэктараў Ленметрагіпратранса. Аўтары праекта: М. В. Рамашкін-Ціманаў, Ю. В. Яечка, Д. А. Байцоў і Н. А. Вінаградава. Тэматыка мастацкага афармлення станцыі прысвечана Сямёнаўскаму палку, казармы якога размяшчаліся ў раёне выхаду станцыі на паверхню на Сямёнаўскім пляцы (цяпер Піянерская плошча). Падлога выканана з зялёнага граніту Rakhi Green (Індыя) з каляровымі ўстаўкамі і акантоўкай з чырвонага граніту Imperial Red (Індыя). Сцены абліцаваны мармурам Коелга, гранітам Кашына гара і цёмна-зялёным мармурам Indiana Green (Індыя). Выбар пастаўшчыка і каменя з Індыі зроблены спецыялістам па прыродным камені Уладзімірам Шастаковым. На станцыі ўсталявана мазаічнае пано са смальты з выявай самых першых сямёнаўцаў Пятра Вялікага, выкананае ў майстэрні Расійскай акадэміі мастацтваў (мастак А. К. Быстроў).

Катэгорыя:Станцыі Пецярбургскага метрапалітэна Катэгорыя:Станцыі метрапалітэна паводле алфавіта