«Не гульня» () — беларускі мастацкі фільм, зняты ў 2018 годзе на нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» па замове Міністэрства культуры рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь у гонар 100-годдзя Узброеных Сіл Беларусі.
Сюжэт Малады амбіцыйны праграміст Аляксей Кузьмянкоў, нягледзячы на адтэрміноўку, ідзе ў войска, каб лепш даведацца пра ваенныя парадкі і прыстасаванні баявой тэхнікі для стварэння камп’ютарнай гульні. Аднак, праходзячы службу, Аляксей робіць поўную «перазагрузку» ўсяго свайго жыцця. Ён расстаецца з ілюзіямі ў дачыненні да лёгкіх перамог і хуткіх дасягненняў, пераадольвае ўласныя слабасці і звады, сустракае надзейных і верных сяброў, становіцца сапраўдным мужчынам і адкрывае новыя перспектывы ўласнага жыцця.
Акцёры
Здымачная група — рэжысёр Яўген Амельчэнка — сцэнарый Віктар Бандаровіч — аператар Андрэй Толсцік — мастак
Здымкі і прэм’ера Здымкі прайшлі ў Мінску, на «Лініі Сталіна», Кургане Славы, у ваенным гарадку ў Печах. Спецыяльна для здымак на «Беларусьфільме» стварылі макет савецкага танка 1933 года Т-26 у поўную велічыню.
Беларуская прэм’ера адбылася 16 лютага 2018 года.
Крытыка
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы студыі «Беларусьфільм»