Ганна Генадзеўна Комар (нар. , , Брэсцкая вобласць) — беларуская паэтэса, пісьменніца і перакладчыца.
Біяграфія Вучылася ў баранавіцкай школе № 19, Ліцэі № 1. Скончыла факультэт англійскай мовы МДЛУ, Беларускі Калегіюм, Школу маладога пісьменніка, Школу паэзіі і перакладу пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў. Наведвала Перакладчыцкую майстэрню.
Вывучала пісьменства ў магістратуры Уэстмінстэрскага ўніверсітэта (Лондан). Робіць доктарскае даследаванне ва Універсітэце Брайтана.
Сябра рэдкалегіі выдавецтва Skaryna Press.
Творчасць Аўтарка паэтычных зборнікаў «Страх вышыні» (2016), «Recycled» (2018), «Мы вернемся» (2022), «Вызвалі або бяжы» (2023) і «Ribwort» (2023). Паасобныя творы Ганны Комар перакладзены на англійскую, нямецкую, шведскую, нарвежскую, чэшскую, польскую, украінскую, рускую, эстонскую, дацкую мовы.
Перакладае з англійскай. Укладальніца і перакладчыца (разам з Юліяй Цімафеевай і Наталляй Бінкевіч) зборніка перакладаў Чарлза Букоўскі «Святло, і паветра, і месца, і час» (2017). Перакладае на англійскую свае тэксты.
Эксперыментуе ў жанры фота і відэа-паэзіі, запісвае свае тэксты з музычным афармленнемhttps://soundcloud.com/anna-komar-913244206/hod-pamizh-blukanniem-i-viartanniem. Супрацоўнічала з беларускім электронным гуртом «Maximalism» у межах конкурсу маладых выканаўцаў «Заспявай-5».
Паэзія, пераклады і проза публікаваліся ў часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», «Паміж» і газеце «Літаратура і Мастацтва».
Брала ўдзел у паэтычных фестывалях «Вершы на асфальце» (Мінск), «Прадмова» (Мінск, Гродна, Брэст), Літаратурны тыдзень Еўразійскай творчай гільдыі (Лондан), «Час паэтаў» (Люблін), паэтычных слэмах і конкурсах («Вершы на асфальце», «Рухавік», «Дорогой поэт»), праектах «Вершаява» і «Перастварэнне» Фонда Роберта Боша і Беларускага З ПЭН-цэнтра (2017—2018), творчай рэзідэнцыі ірландскага мастака Марка Дзёркана ў музеі Заіра Азгураhttps://www.sb.by/articles/to-li-khudozhnik-to-li-eksponat.html (2018).
З 9 чэрвеня 2020 года — сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Сябра Беларускага ПЭНа; ганаровая сябра Англійскага ПЭНа.
Фіналістка конкурсу «Экслібрыс» імя Рыгора Барадуліна (2015), прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча (2017) у намінацыі «Паэзія», прэміі імя Наталлі Арсенневай (2017).
Таксама працуе ў жанры дакументальнай паэзіі. Спрабуе сябе ў дакументальнай прозе.
Бібліяграфія
Паэзія
Страх вышыні. — Мн.: Кнігазбор, 2016. Recycled. — London: Hertfordshire Press, 2018. Вызвалі або бяжы. — Hochroth Minsk, 2023. Ribwort. — 3TimesRebel, Dundee, 2023.
Пераклады Чарльз Букоўскі. Святло, і паветра, і месца, і час : зборнік перакладаў / [аўтар-укладальнік Г. Комар; пераклад з англійскай Г. Комар, Ю. Цімафеевай, Н. Бінкевіч]. — Мн. : Harvest, 2017. — 127 с. ; 18 см. — 1000 экз. — ISBN 978-985-18-4133-8
Узнагароды прэмія імя Марзіі Закір’янавай за найлепшы жаночы твор (2017, Стакгольм), прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча (2018) у намiнацыі «Мастацкі пераклад» за зборнік Ч. Букоўскі «Святло, і паветра, і месца, і час» (разам з Ю. Цімафеевай і Н. Бінкевіч), прэмія Нарвежскага саюза пісьменнікаў «За свабоду слова» (2020)Известные белорусские поэты получили в Норвегии Премию за свободу слова .
Спасылкі Ганна Комар у каталогу Нацыянальнай Бібліятэкі Рэспублікі Беларусь Прэзентацыя зборніка «Страх вышыні» Старонка Ганны Комар на сайце Літрадыё Вершы на сайце часопіса «Маладосць» Беларуская паэтка Ганна Комар стала лепшым жаночым аўтарам года У Мінску назвалі пераможцаў прэміі «Дэбют» Набор 2019 у Школу маладога літаратара W/Rights Выступ на Еўрапейскай пісьменніцкай радзе ў Мінску Намінанты на прэмію Арсенневай — пра кнігі адно аднаго Рэцэнзія на зборнік «Страх вышыні» Паэтычны слэм «Вершы на асфальце» Лаўрэатаў конкурсу імя Рыгора Барадуліна ўганаравалі ў Мінску Паэтычны слэм «Беларусь — Украіна» Названая тройка фіналістаў «Заспявай-5» Ганна Комар пра зборнік «Святло, і паветра, і месца, і час» Фестываль «Прадмова» ў Гародні
Катэгорыя:Перакладчыкі на англійскую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з англійскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову