Царква ў гонар Палажэння Рызы Прасвятой Багародзіцы ва Улахерне — мураваны праваслаўны храм у горадзе Мёры Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Дзяржынскага, 33.
Гісторыя Пабудавана ў 1991 годзе з цэглыМиорское благочиние .
Архітэктура Вырашана 3-часткавай кампазіцыяй: 2-ярусная званіца, прамавугольная малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі, 5-гранная апсіда. Шацёр званіцы і цэнтр 2-схільнага даху завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі. Фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў арачных ліштвах. Уваход аформлены нізкім прытворам пад 2-схільным пакрыццёмЦарква ў гонар Палажэння Рызы Прасвятой Багародзіцы ва Улахерне.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Мёрскага раёна Катэгорыя:Славутасці Мёраў Катэгорыя:Храмы Полацкай і Глыбоцкай епархіі Катэгорыя:1991 год у Беларусі