Ян Мікалай Аляксандр Радзівіл ( — ) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ.

Сын Дамініка Мікалая Радзівіла.

Вучыўся ў Нясвіжскім езуіцкім калегіуме, падарожнічаў па Германіі, Францыі, Іспаніі, Нідэрландах, Аўстрыі. Крайчы ВКЛ у 1699—1706 і 1707-08, кашталян віленскі ў 1706-07, ваявода навагрудскі з 1708. Галасаваў за абранне ў 1697 каралём Аўгуста II, якога падтрымліваў у Паўночнай вайне (1700-21). 3 1697 быў клецкім ардынатам, валодаў таксама Атвержычамі, Чарнаўчыцамі, трымаў Лідскае (1695—1704), Радунскае (з 1703), Юрбаркскае і Вярбілаўскае староствы.

Пакінуў дзённік за 1704-10 (не надрукаваны).

У шлюбе з Генрыкай Даротай Пшэбендоўскай меў дачку, сыноў Марціна Мікалая Караля, Юзафа Альбрэхта Рыгора.

Літаратура Шышыгіна-Патоцкая К. Нясвіж і Радзівілы, Мн.: Беларусь, 2007.

Катэгорыя:Крайчыя вялікія літоўскія Катэгорыя:Кашталяны віленскія Катэгорыя:Ваяводы новагародскія Ян Мікалай Аляксандр Ян Мікалай