Не́рскае пласкагор’е () — пласкагор’е ў Расіі, у Якуціі і Магаданскай вобласці.
Пласкагор’е знаходзіцца на паўночным усходзе Сібіры. З паўночнага ўсходу абмежавана хрыбтом Чэрскага, з паўднёвага ўсходу — Верхнекалымскім нагор’ем, з паўднёвага захаду — хрыбтом Сарычава. Даўжыня ў напрамку з поўначы на поўдзень складае амаль 130 км, з захаду на ўсход — 50—70 км. Пераважаюць вышыні ў 700—1500 м. Найбольшая вышыня дасягае 2077 м (гара Хуламрын)Большая российская энциклопедия . Складзена з пясчанікаў, алеўралітаў і гліністых сланцаў. Паўсюдна вечная мерзлата. Расліннасць у ніжняй частцы схілаў — рэдкія лістоўнічныя лясы, зараснікі кедравага сланіку, хмызняковай вольхі, вышэй 1100—1200 м — горная тундра. На паўднёвых схілах пласкагор’я сустракаецца стэпавая расліннасць.
Праз Нерскае пласкагор’е працякае рака Нера (прыток Індыгіркі)Нера // Научно-популярная энциклопедия «Вода России», пралягае тракт Усць-Нера — Магадан.
Гістарычныя звесткі У 1786 годзе Нерскае пласкагор’е ў час Паўночна-Усходняй сакрэтнай экспедыцыі перасякаў рускі мараплавец, географ і гідрограф, адмірал Г. А. СарычаўПо следам русского путешественника // Газета «Выборг».
Літаратура — С. 294.
Спасылкі Нерское плоскогорье // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru Нерское плоскогорье // Сайт «Природа мира»
Катэгорыя:Геаграфія Якуціі Катэгорыя:Геаграфія Магаданскай вобласці Катэгорыя:Пласкагор’і Расіі