Свята-Леанідаўская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Орша Віцебскай вобласці. Размешчаны па вуліцы Уладзіміра Леніна, 45, каля былога будынка рэальнага вучылішча. Пабудавана ў 2002-2006 г. з цэглы.
Архітэктура Вырашана ў стылізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. У аснове аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі цэнтральная вертыкальна выцягнутая квадратная ў плане малітоўная зала, да якой далучана паўкруглая апсіда і 2-ярусны прытвор-званіца. Архітэктурнай дамінантай з’яўляецца цыбулепадобны купал на цыліндрычным светлавым барабане, узведзены ў сяродкрыжжы двухсхільных дахаў. Фасады прарэзаны высока ўзнятымі арачнымі аконнымі праёмаміЛеанідаўская царква .
Крыніцы
Літаратура Войтеховская, С. Знамение времени / С. Войтеховская // Аршанская газета. — 2006. — 20 мая. — С. 6. Маркевич, Е. Храм спасения / Е. Маркевич // Аршанская газета. — 2006. — 15 крас. — С. 3. Храм преподобного Леонида // Витебская епархия. Монастыри, храмы и приходы : справочник / сост. А. Матвеев. — Минск : Белорусская Православная Церковь, 2009. — С. 61.
Спасылкі
Катэгорыя:Храмы Віцебскай і Аршанскай епархіі Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Оршы Катэгорыя:Вуліца Уладзіміра Леніна (Орша)