«Корцік» () — савецкі мастацкі тэлевізійны каляровы фільм, зняты рэжысёрам Мікалаем Калініным на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1973 годзе па матывах аднайменнай аповесці Анатоля Рыбакова.

Сюжэт Грамадзянская вайна ў Расіі, 1921 год. У невялікім мястэчку Рэўску ў бабулі і дзядулі гасцюе іх унук, школьнік з Масквы Міша Палякоў. Яму і яго сябру Генку Пятрову выпадкова трапляе ў рукі корцік, які належаў афіцэру з лінкора «Імператрыца Марыя». З корцікам звязаная нейкая таямніца — яго шукае былы афіцэр з загінулага лінкора, белагвардзеец, а цяпер верхавод банды, Валерый Сігізмундавіч Нікіцкі. Мішын сябар — камандзір Чырвонай Арміі Палявой — спрабуе любой цаной зберагчы корцік, у чым Міша яму і дапамагае. Міша і Генка едуць у Маскву.

У ролях

У галоўных ролях

У ролях

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы СССР Катэгорыя:Фільмы студыі «Беларусьфільм» Катэгорыя:Фільмы СССР 1973 года