Уладзімір Аляксандравіч Целяпнёў (; нар. ) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарнай медыцыны, кандыдат біялагічных навук, доктар ветэрынарных навук (1983), прафесар (1985).
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Апочка (сучасны адміністрацыйны цэнтр Апочацкага раёна Пскоўскай вобласці Расіі). У 1954 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут і працаваў у ім з 1964 па 2001 год на кафедры клінічнай дыягностыкі. У 1983 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Язвенный гастрит и гастроэнтерит у свиней (патогенез, диагностика, терапия и профилактика)»Гісторыя кафедры клінічнай дыягностыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны .
Навуковая дзейнасць У. М. Целяпнёву належаць навуковыя працы па паталогіі і фізіялогіі стрававальнай сістэмы свіней. Займаўся распрацоўкай хірургічных, функцыянальных і біяхімічных метадаў даследавання страўніка, печані, кішэчніка, падстраўнікавай залозы. Аўтар і сааўтар шэрагу выданняў, у тым ліку падручнікаў і даведнікаў, рацыяналізатарскіх прапаноў, аўтарскіх пасведчанняў.
Сярод апублікаванага: Внутренние незаразные болезни сельскохозяйственных животных. — М., 1991. (у сааўтарстве); Основные симптомы и синдромы болезней животных. — Витебск, 2000.
Літаратура
Спасылкі Телепнев, Владимир Александрович (доктор ветеринарных наук; кандидат биологических наук; род. 1931) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Гісторыя кафедры клінічнай дыягностыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
Катэгорыя:Кандыдаты біялагічных навук Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Катэгорыя:Ветэрынары СССР Катэгорыя:Ветэрынары Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пскоўскай вобласці