Цзялінцзя́н () — рака ва ўсходняй частцы Кітая, левы прыток ракі Янцзы.

Даўжыня ракі складае 1119 км, плошча вадазбору 160 000 км². Сярэдні расход вады каля 2100 м³/с. Рака бярэ пачатак на паўднёвых схілах хрыбта Цыньлін, працякае па Сычуанскай катлавіне і ўпадае ў Янцзы каля горада Чунцын. Паўнаводная ўлетку.

Асноўныя прытокі: Байлунцзян, Фаўцзян (правыя) і Цюйзян (левы).

Каля ракі гарады Хэчуань, Бэйпэй, Наньчун. Суднаходная ад горада Наньчун. Вада з ракі выкарыстоўваецца на арашэнне.

Літаратура

Словарь современных географических названий. / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006.

Спасылкі Цзялинцзян // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru

Катэгорыя:Рэкі Кітая Катэгорыя:Прытокі Янцзы