Ларыса Мадэстаўна Пілатовіч (нар. , пас. Градзекава, Прыморскі край, РСФСР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыла ў 1972 годзе БПІ. Працавала архітэктарам у БелНДІПгорадабудаўніцтва. З 1983 года выкладчык у Мінскім дзяржаўным архітэктурна-будаўнічым каледжы.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць Асноўныя працы: ПДП Усходняга жылога раёна ў Наваполацку (1974), генпланы г. Дзісна (1977), г.п. Узда (1982), г.п. Руба (1979) і г. Беразіно (1983).

Навуковая дзейнасць Аўтар шэрагу навучальных праграм па архітэктуры для сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Беларусі.

Узнагароды За вялікі асабісты ўнёсак у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў-архітэктараў узнагароджана граматамі Беларускага саюза архітэктараў (1991, 2006), Адміністрацыі Партызанскага раёна (2007), Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (2001).

Сям’я У шлюбе з архітэктарам Ігарам Пілатовічам.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Горадабудаўнікі Беларусі