Мікалай Аляксандравіч Волкаў, вядомы як Мікола Волкаў (нар. 9 чэрвеня 1985, Мінск) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (2016).
Біяграфія Бацька — Аляксандр Міхайлавіч, паходзіць з Брагінскага раёна, маці — Таццяна Мікалаеўна (Шагун), з Зажэвічаў Салігорскага раёна.
Скончыў у 2008 годзе гістарычны факультэт БДУ, у 2009 годзе магістарскую праграму «Ахова і інтэрпрэтацыя гісторыка-культурнай спадчыны» ў ЕГУ. У 2009—2010 гадах навучаўся ў магістратуры НАНБ, у 2011—2013 гадах — у аспірантуры РІВШ пры БДУ, у 2013—2016 гадах — у аспірантуры Інстытута гісторыі НАНБ. У 2016 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Забеспячэнне абароназдольнасці рэзідэнцый роду Радзівілаў на беларускіх землях Вялікага Княства Літоўскага ў XVI — пачатку XVIII ст.» (навуковы кіраўнік — доктар гістарычных навук, дацэнт Юрый Мікалаевіч Бохан).
Стажыраваўся ва ўніверсітэце Марціна Лютэра ў Гале (2006), Варшаўскім універсітэце (2010—2011), Вольным універсітэце Берліна (2012—2013), Літоўскім эдукалагічным універсітэце ў Вільні (2014).
У 2014—2020 гадах працаваў у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі: малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу. З 2015 года таксама працаваў у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі: вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытных актаў, старшы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-даследчай і публікацый надзейнасці.
У 2020 годзе браў удзел у пратэстах супраць фальсіфікацыі выбараў, гвалту і беззаконня, за што арыштоўваўся рэжымам ЛукашэнкіГісторык Мікола Волкаў, затрыманы падчас Маршу герояў, на волі, Наша Ніва, 16.09.2020 г.. 17 лістапада трапіў у лік навукоўцаў, якім кіраўніцтва НАНБ не працягнула кантрактЗ Інстытута гісторыі НАН Беларусі звольнілі сем супрацоўнікаў. Яшчэ пяцёра сышлі самі на знак салідарнасці, Радыё Свабода, 27 лістапада 2021 г..
Супрацоўнік Цэнтра па рэгенерацыі гісторыка-культурных ландшафтаў і тэрыторый.
Навуковая дзейнасць Сфера навуковых зацікаўленняў: абарончая архітэктура, горадабудаўніцтва і артылерыя Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVIII стагоддзях.
Публікацыі Аўтар больш за 50 публікацый, у тым ліку:
Індывідуальныя манаграфіі Волкаў, М. А. Артылерыя Нясвіжскага замка / Мікола Волкаў. — Мінск: А. М. Янушкевіч, 2015. — 188 с. ISBN 978-985-90346-2-6 Слуцк на старых планах. — Мінск: Беларусь, 2017. — 159 с. ISBN 978-985-01-1227-9 Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI — пачатку XVIII ст. / Мікола Волкаў. — Мінск: Беларуская навука, 2020. — 214, с. ISBN 978-985-08-2555-1 Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI — пачатку XVIII ст. / Мікола Волкаў. — 2-е выд. — Мінск: Беларуская навука, 2021. — 214, с. ISBN 978-985-08-2700-5
Калектыўныя манаграфіі Міжнародная выстаўка «Ultima ratio regum. Беларусь у Паўночных войнах сярэдзіны XVII — пачатку XVIII ст.» (Мірскі замак, 21 красавіка — 24 верасня 2017 г.): каталог. — Мір, 2017. — 264 с. (у суаўтарстве з К. Карлюком). ISBN 978-985-90418-3-9 «Абрысы розныя»: малюнкі і чарцяжы гетмана Януша Радзівіла / Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Мінск: Беларусь, 2020. — 158, с. (у суаўтарстве з К. Карлюком). ISBN 978-985-01-1396-2
Выбраныя артыкулы
Глуская фартэцыя // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. 2011. Выпуск 20. Археалагічныя даследванні на Беларусі ў 2008 г. С. 209—226. (у суаўтарстве з І. Ганецкай) Фартыфікацыя і ўзбраенне Мірскага замка // Беларускі гістарычны часопіс (далей — БГЧ). 2012. № 1. С. 11-24. Артылерыя Нясвіжскага замка ў канцы XVI — пачатку XVIII стст. // ARCHE. Вайсковая гісторыя Вялікага Княства Літоўскага. 2012. № 6. С. 41-91. Да пытання аб аўтарстве калекцыі малюнкаў сярэдзіны XVII ст. з архіва князёў Радзівілаў // БГЧ. 2012. № 7. С. 34-38. Нясвіжскі замак у Вялікай Паўночнай вайне // Вялікае Княства Літоўскае: Права. Вайна. Дыпламатыя / Пад рэд. С. Ф. Сокала, А. М. Янушкевіча. Мінск, 2012. С. 219—238. Слуцкая цытадэль XVII—XVIII ст. // Беларускі гістарычны агляд. 2012. Т. 19, сш. 1-2. С. 31-66. Панарама Старога Быхава другой паловы XVII ст. // БГЧ. 2013. № 5. С. 16-24. Арганізацыя і забеспячэнне будаўніцтва фартыфікацый у Слуцку пры Багуславе Радзівіле (1654—1669 гг.) // Studia Historica Europae Orientalis = Исследования по истории Восточной Европы : науч. сб. Вып 5. Минск, 2012. С. 188—204. Private Festungen der Magnaten als Element des Verteidigungssystems der Republik am Biespiel der Stadtfestung Słuck // «Sinflut und Simplicissimus» Österreich und Polen im 17. Jahrhundert. Acta Austro-Polonica. 2013. Bd. V. S. 157—162. Архітэктура Старога замка часоў Вітаўта ў Гародні // БГЧ. 2014. № 2. С. 17-34. Будаўніцтва бастыённага замка Яна Караля Хадкевіча ў Ляхавічах // Магнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеянне (XV—XVIII стст.): зборнік навуковых прац. Мінск, 2014. С. 343—356. Рэчыца ў часы Вялікага Княства Літоўскага // БГЧ. 2014. № 5. С. 3-17. (у суаўтарстве з В. Голубевым) Абарончыя рэзідэнцыі як сімвал самарэпрэзентацыі магнатэрыі (на прыкладзе роду Радзівілаў) // Гістарычна-археалагічны зборнік. 2015. Вып. 30. С. 67-74. Архітэктура Старога замка ў Гродна ў XVI—XVIII стст.: выгляд і прызначэнне збудаванняў размешчаных уздоўж нёманскай сцяны // БГЧ. 2015. № 11. С. 5-22. Мядзельскі замак у святле пісьмовых і археалагічных крыніц // Архіварыус. 2015. Вып. 13. С. 65-92. (у суаўтарстве з М. Плавінскім) Оборонительные сооружения Беларуси и Украины середины XVII века на рисунках Абрахама ван Вестерфельда и набросках из архива Радзивиллов в Минске // Новые материалы по истории фортификации. 2016. Вып. 2. С. 40-52. Мірскі замак у XVI—XVIII стст.: гісторыя будаўніцтва і эвалюцыя функцыянальнага прызначэння // БГЧ. 2016. № 9. С. 29-45. Карціны і габелены на батальныя сюжэты XVI—XVIII стст. у аздабленні Нясвіжскага замка / М. А. Волкаў // Архіварыус. 2016. Вып. 14. С. 132—144.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Старонка М. Волкава на academia.edu Старонка М. Волкава на сайце ІГ НАНБ Выбраныя працы М. Волкава на pawet.net
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага