Свята-Параскева-Пятніцкая царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Жыткавічы Гомельскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Камуністычная, 1.
Гісторыя Пабудавана ў канцы XX стагоддзя з цэглы. Знаходзіцца на месцы старой царквы.
Архітэктура Кананічны 4-часткавы храм: Прытвор з 8-граннай шатровай драўлянай званіцай, кароткая трапезная, кубападобная малітоўная зала, апсіда з бакавымі нізкімі рызніцамі. У сілуэце пануюць цыбулепадобныя галоўкі над шатрамі 8-гранных барабанаў званіцы і малітоўнай залы. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі. Франтальны фасад фланкіраваны цыліндрычнымі шатровымі прытворнымі прыбудоваміПараскева-Пятніцкая царква .
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Жыткавіцкага раёна Катэгорыя:Жыткавічы Катэгорыя:Храмы Тураўскай і Мазырскай епархіі