«Іван Васілевіч мяняе прафесію» () — савецкая фантастычная камедыя вытворчасці кінастудыі «Масфільм», знятая ў 1973 годзе рэжысёрам Леанідам Гайдаем па матывах п’есы Міхаіла Булгакава «Іван Васілевіч» пра інжынера-вынаходніка Цімафеева, які стварыў машыну часу, якая адкрыла дзверы ў XVI стагоддзе — у часы цара Івана Грознага, у выніку цар аказваецца ў савецкай Маскве, а яго цёзка — домакіраўнік Іван Васілевіч Буншу, разам са злодзеем-рэцыдывістам Жоржам Міласлаўскім — у палатах цара ў XVI стагоддзі.
Лідар савецкага кінапракату 1973 года — больш за 60 мільёнаў гледачоў.
Сюжэт Інжынер-вынаходнік Шурык сканструяваў машыну часу, якая злучыла яго кватэру з XVI стагоддзем — дакладней, з палатамі цара Івана Грознага. Туды і трапляюць цёзка цара пенсіянер і грамадскі актывіст Іван Васілевіч Бунша і кватэрны злодзей Жорж Міласлаўскі, а сам цар аказваецца ў кватэры Цімафеева.
У ролях Юрый Якаўлеў — Іван Бунша / Іван Грозны Леанід Кураўлёў — Жорж Міласлаўскі Аляксандр Дзям’яненка — Шурык Савелій Крамараў — дзяк Феафан Наталля Селязнёва — актрыса Зіна, жонка Шурыка (вакал — Ніна Бродская) Наталля Крачкоўская — Ульяна Андрэеўна, жонка Буншы Наталля Кусцінская — актрыса Уладзімір Этуш — Антон Шпак Міхаіл Пугаўкін — рэжысёр Карп Якін Сяргей Філіпаў — шведскі пасол
Кінапробы На ролю Івана Грознага і Івана Буншы Гайдай хацеў узяць Юрыя Нікуліна, але ён адмовіўся, бо меў гастролі ў цырку. Тады Гайдай вырашыў паспрабаваць Яўгена Еўсцігнеева, але ў іх на здымках здарыўся канфлікт і той адмовіўся. Тады хтосьці параіў Гайдаю паспрабаваць Юрыя Якаўлева, і той справіўся з ролямі.
У ролі Жоржа Міласлаўскага Гайдай хацеў бачыць Андрэя Міронава, але ў іх з Якаўлевым дуэт не склаўся, таму давялося шукаць іншага актора. Гайдай узяў на ролю Леаніда Кураўлёва.
Першапачаткова ў сцэнарыі замест Шурыка вынаходнікам мусіў быць Мікалай Іванавіч Цімафееў, але Гайдай вырашыў здымаць Дзям’яненку і перайменаваў персанажа ў Шурыка (Аляксандра Сяргеевіча Цімафеева).
Здымкі
Здымкі праходзілі ў Маскве, Растове і Ялце. Масква — дом Шурыка звонку Растоў — Масква ў XVI стагоддзі Ялта — месца здымак фільма Якіна Будынкі ўнутры здымаліся ў павільёнах на Масфільме.
Песня
Ніна Бродская спела песню «Звенит январская вьюга» () для фільма. Яна таксама была запісана Сафіяй Ратару. У 2014 годзе італьянскі поп-панк-гурт Vanilla Sky запісаў кавер-версію песні разам з музычным відэа.Панк-группа Vanilla Sky перепела песню из советского кино. ВИДЕОСвоей кавер-версией на хит «Звенит январская вьюга», интернет взорвала итальянская группа Vanilla SkyВинченцо Кристи: Мы сделали музыку своей жизнью
Леў Палосін, Барыс Кузняцоў і хор Маскоўскай ваеннай акругі спелі песню «Кап-кап-кап» («Маруся»). Валерый Залатухін — песню «Разговор со счастьем» ().
У масавай культуры У лістападзе 2020 года Сбер Банк (Расія) выпусціў рэкламу, дзе Жорж Міласлаўскі на машыне часу трапляе ў Маскву ўзору 2020 года. Вобраз Міласлаўскага адноўлены праз тэхналогію штучнага інтэлекту.
Рымейк У 2023 годзе тэлеканал ТНТ выпусціў пародыю «Іван Васілевіч мяняе ўсё».
Крыніцы
Спасылкі на афіцыйным канале «Масфільма»
Катэгорыя:Фільмы СССР Катэгорыя:Фільмы студыі «Масфільм» Катэгорыя:Фільмы СССР 1973 года