Мехмед Талаат-паша — (асман. طلعت پاشا, тур. Mehmed Talat Paşa) — асманскі дзяржаўны дзеяч, міністр унутраных спраў Асманскай імперыі, Вялікі візір Асманскай імперыі, адзін з галоўных арганізатараў генацыду армян, ваенны злачынецhttps://www.armenian-genocide.org/Affirmation.237/current_category.50/affirmation_detail.html. Адзін з лідараў младатурэцкай партыі «Яднанне і прагрэс».
Біяграфія Мехмет Талаат-паша нарадзіўся ў 1874 годзе ў мястэчку Кырджалі (зараз Кырджалійская вобласць Балгарыі) у сям’і следчага. Этнічны памакAbdullah I (King of Jordan), Philip Perceval Graves, Memoirs, publisher J. Cape, 1950, p. 40 (субэтнічная група балгар, якія спавядаюць іслам). Скончыў Эдырнскую сярэднюю школу. Пачаў сваю працоўную дзейнасць супрацоўнікам тэлеграфнага бюро, дзе, як удзельнік барацьбы з тыраніяй султана, далучыўся да руху младатурак. У 1893 г. быў арыштаваны за палітычную дзейнасць. Праз два гады быў вызвалены і высланы ў Салонікі, дзе ўзначаліў мясцовае аддзяленне младатурэцкай партыі. У 1898—1908 гадах працаваў паштальёнам у Салоніках, пазней стаў кіраўніком мясцовай паштовай службыhttp://www.telekomculardernegi.org.tr/haber-2730-iz-birakan-ptt%E2%80%99ciler--1--talat-pasa-.html.
19 сакавіка 1910 г. ажаніўся з Хайрые Ханімhttps://books.google.by/books?id=cYlpAAAAMAAJ&redir_esc=y.
Пасля младатурэцкай рэвалюцыі 1908 г. быў абраны дэпутатам Меджліса.
У 1909—1912 гадах Талаат быў міністрам унутраных спраў Асманскай імперыі. У 1910 г. Талаат, дзякуючы Меджлісу, адмяніў «Закон аб грамадствах» і забараніў фарміраванне згуртаванняў на нацыянальнай аснове. Усе нацыянальныя клубы былі зачыненыя па ўсёй імперыі.
У 1911 г. Талаат увайшоў у склад Партыі яднання і прагрэсу. Падчас Балканскіх войнаў (1912—1913) служыў у арміі.
Талаат стаў адным з галоўных арганізатараў перавароту 23 студзеня 1913 г., калі Энвер-паша асабіста застрэліў дзяржаўнага міністра Назіма-пашу, каб заняць яго месца праз год. І другі раз Талаат-паша займаў пасаду міністра ўнутраных спраў, адначасова ўзначалівая Цэнтральны камітэт партыі младатуркаў. Талаат-паша ажывіў палітычную дактрыну асманізму — жорсткую цюркізацыю нетурскіх народаў імперыі і быў заўзятым прыхільнікам панісламізму і, у яшчэ большай ступені, панцюркізму. Маючы далёка ідучыя праекты на Каўказе, у Крыму і Туркестане, Талаат удзельнічаў у распрацоўцы ваенна-палітычнага праекта «Turan Yolu» (Дарога ў Туран).
Загад для генацыду быў дадзены ў зашыфраванай тэлеграме Энвер-Пашы ад 27 лютага 1915 г. Такія ж меры па «канчатковай ліквідацыі» армян былі прапісаны ў сакрэтнай дырэктыве Талаат-пашы і Энвер-Пашы ад 15 красавіка 1915 года.
24 красавіка 1915 г. Талаат выдаў загад закрыць усе армянскія палітычныя арганізацыі, якія дзейнічаюць у Асманскай імперыі, і арыштаваць звязаных з імі армян, абгрунтаваўшы дзеянне тым, што арганізацыі кантраляваліся па-за межамі імперыі і супрацоўнічалі з расійскімі войскамі. Гэты загад прывёў да арышту ў ноч з 24 на 25 красавіка 1915 г. у Канстанцінопалі ад 235 да 270 кіраўнікоў армянскіх таварыстваў, у тым ліку палітыкаў, свяшчэннікаў, медыкаў, аўтараў, журналістаў, адвакатаў і выкладчыкаў, большасць з якіх у выніку былі забітыhttps://books.google.by/books?id=1gwunFdWfNsC&pg=PA130&redir_esc=y#v=onepage&q&f=false.
Як удзельнік асманскай дэлегацыі, прыймаў удзел у перамовах у Брэст-Літоўску ў 1918 г.
У сваіх успамінах, апублікаваных у 1946 годзе, Талаат-паша прызнаў факт гвалтоўнай дэпартацыі і знішчэння армян, але матываваў гэта выключна абаронай «нацыянальных інтарэсаў» туркаў і імкнення не дапусціць «стварэння армянскай дзяржавы на мяжы з Расіяй». 7 кастрычніка 1918 г. Талаат-паша прызнаў крах палітыкі младатуркаў і адмовіўся ад улады, а пасля ўцёк у Германію, дзе ўзяў імя Алі-Салі-Бэй. Надзвычайны трыбунал, які адбыўся ў 1919 годзе ў Канстанцінопалі, завочна прысудзіў Талаата да расстрэлу за ваенныя злачынствы і за «знішчэнне армянскага насельніцтва імперыі».
Талаат быў застрэлены армянскім патрыётам Сагамонам Тэйліранам у Берліне 15 сакавіка 1921 г. у рамках аперацыі «Немезіда», якую падрыхтаваў рух Дашнакцуцюн. Уся сям’я Тэйлірана была знішчана падчас генацыду. Сам ён стаў сведкам згвалтавання дзвюх сясцёр і забойства маці і брата. Тэйлерану ўдалося выжыць, калі турэцкія салдаты пакінулі яго паміраць на кучы параненых і мёртвых тэл (сёстры пасля згвалтавання таксама былі забітыя). Тейлерян трапіў у Канстантынопаль, адкуль ў 1920 годзе эміграваў у ЗША. Пасля шырокага выкрыцця факту генацыду, Тэйліран быў выпраўданы судом прысяжныхTotten, Bartrop, Jacobs. Dictionary of Genocide. — P. 320.. Яго мемуары запісаў заходне-армянскі пісьменнік і грамадскі дзеяч Ваан Мінахарян. Упершыню яны былі апублікаваныя ў 1953 годзе ў Каіры выдавецтвам «Лусабер» пад назвай «Сагамон Тэйлирян: успаміны, тэрор Талаата».
У 1943 годзе магілу Талаата перанеслі з Берліна ў Стамбул, у раён Шышлі.
Гл. таксама
Энвер-паша Джэмаль-паша Генацыд армян