Свята-Панцеляймонаўская царква — мураваны праваслаўны храм у в. Крошын Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі на вул. Леніна, 2.

Гісторыя Пабудавана ў 2000 годзе з цэглы. Архітэктарам храма з’яўляецца Леанід Васілевіч Макарэвіч.

Архітэктура Вырашана ў стылізаваных формах старажытнарускага дойлідства. Цэнтрычны 4-гранны аб’ём накрыты сферычным купалам, завершаным 8-гранным светлавым барабанам пад шлемападобным купалам. Апсіда вырашана цыліндрычным аб’ёмам пад конхавым пакрыццём. Фасады па цэнтры вылучаны перспектыўна прафіляванымі рызалітамі з кілепадобнымі завершамі, прарэзаны вузкімі арачнымі аконнымі і ўваходнымі праёмаміПанцеляймонаўская царква.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Баранавіцкага раёна Катэгорыя:Крошын Катэгорыя:2000 год у Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Леаніда Макарэвіча Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі