Белару́скі інстыту́т стратэгічных дасле́даванняў (БІСД) () — дзяржаўная навукова-даследчая ўстанова, падпарадкаваная Прэзідэнту Рэспублікі БеларусьСтвараецца Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняўУказ Президента Республики Беларусь от 12 февраля 2019 года № 49 «О создании Белорусского института стратегических исследований».

Гісторыя БІСД з’яўляецца «фабрыкай думкі» («Think Tank»), заснаванай Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 12 лютага 2019 года на базе Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра (ІАЦ) пры Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у мэтах інфармацыйна-аналітычнага забеспячэння дзейнасці дзяржаўных органаў і службовых асоб па стратэгічных напрамках знешняй і ўнутранай палітыкіБИСИ вместо ИАЦ: Информационно-аналитический центр при Администрации президента будет ликвидирован . Акрэдытаваны Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі як навуковая арганізацыя.

Дзейнасць аналіз стану ўнутрыпалітычных працэсаў у краіне, міжнародных адносін, геапалітычных зменах у глабальным, рэгіянальным і субрэгіянальным аспектах; інфармацыйна-аналітычнае забеспячэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаўных органаў па стратэгічных напрамках знешняй і ўнутранай палітыкі; падрыхтоўка рэкамендацый, накіраваных на ўдасканаленне правядзення дзяржаўнай палітыкі ў розных галінах, праца ў інфармацыйнай сферы, у тым ліку па ўмацаванні аўтарытэту Рэспублікі Беларусь у свеце; узгадненне распрацоўваемых дзяржаўнымі органамі дакументаў стратэгічнага планавання: дактрын, канцэпцый, стратэгій; правядзенне навуковых даследаванняў стану, тэндэнцый развіцця знешнепалітычных і ўнутрыпалітычных працэсаў, у тым ліку фундаментальныя і прыкладныя даследаванні; распрацоўка рэкамендацый па выкарыстанні вынікаў навуковых даследаванняў і садзейнічанне іх практычнаму ўкараненню; узаемадзеянне з навуковымі арганізацыямі, аналітычнымі інстытутамі і цэнтрамі, установамі вышэйшай адукацыі па пытаннях развіцця навуковых даследаванняў і падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі; арганізацыя навуковых мерапрыемстваў, у тым ліку канферэнцый, сімпозіумаў, семінараў.

Кіраўніцтва Дырэктар — Алег Сяргеевіч Макараў Намеснік дырэктара — Юрый Віктаравіч Пракопаў Намеснік дырэктара — Таццяна Аляксандраўна Шэндзік

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Арганізацыі паводле алфавіта Катэгорыя:Праспект Пераможцаў (Мінск) Катэгорыя:Навуковыя інстытуты Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2019 годзе Катэгорыя:2019 год у Мінску Катэгорыя:Арганізацыі Мінска