Габрыэль Война (? — ) — сакратар каралеўскі, рэферэндар свецкі і вялікі пісар літоўскі (1585—1589), падканцлер літоўскі (з 1589); староста мерацкі, краснасельскі, пянянскі, опсаўскі.

З роду Войнаў-Грычынавічаў, сын Войны Мацвеевіча Грычыны. Меў братоў Сямёна, Рыгора, Сокала, Бенедыкта і Лаўрына.

Браў удзел у паходах Стэфана Баторыя, вызначыўся пры штурме Полацка. Вялікі пасол караля і вялікага князя Жыгімонта Вазы ў Маскву ў 1590—1591 гадах.

Абіраўся паслом на соймы. Займаў пасаду каралеўскага сакратара.

Літаратура

Габрыэль Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Падканцлеры літоўскія Катэгорыя:Старосты мерацкія Катэгорыя:Старосты пянянскія Катэгорыя:Старосты опсаўскія Катэгорыя:Рэферэндары вялікія літоўскія Катэгорыя:Пісары вялікія літоўскія Катэгорыя:Старосты краснасельскія