Катастрофа MD-500 пад Мінскам — авіякатастрофа нямецкага верталёта, якая адбылася 8 жніўня 2010 года на адкрытым Кубку СНД па верталётным спорце на аэрадроме Баравая пад МінскамПад Менскам разьбіўся верталёт зь нямецкім экіпажам // Радыё Свабода, 8 жніўня 2010 г..
Абставіны Верталёт MD-500 упаў на зямлю падчас выканання фігуры вышэйшага пілатажу «мёртвая пятля»На Кубку свету пад Мінскам разбіўся нямецкі верталёт // Наша Ніва, 8 жніўня 2010. На зямле крылатая машына загарэлася, але была патушана пажарнымі разлікамі.
Верталёт Верталёт Hughes-500 (пазней пад назвай MD-500) — паходзіць з сямейства лёгкіх шматмэтавых верталётаў цывільнай і вайсковай авіяцыі, распрацаваны кампаніяй Hughes Helicopters, ЗША.
MD-500 — гэта цывільная вэрсія OH-6 «Кейюз», які перамог на конкурсе арміі ЗША на новы верталёт назірання. Вайсковыя варыянты MD-500 маюць назву «Defender» (Абаронца).
Ахвяры Загінуў нямецкі пілот 74-гадовы Гюнтэр Цымер — прызнаны ас у малой авіяцыіСпециалист: Циммеру не хватило высоты и расчета. Ён быў адным з нешматлікіх пілотаў у свеце, які выконваў на верталёце фігуру вышэйшага пілатажу «мёртвая пятля». На спаборніцтвах прысутнічала яго жонка.
Крыніцы
Катэгорыя:Жнівень 2010 года Катэгорыя:Падзеі 8 жніўня Катэгорыя:Авіяцыйныя здарэнні ў Беларусі Катэгорыя:Катастрофы 2010 года Катэгорыя:2010 год у Беларусі Катэгорыя:Падзеі ў Мінску Катэгорыя:2010 год у Мінску