Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у в. Жалезнікі Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. Знаходзіцца на вул. СавецкаяМікалаеўская царква.

Гісторыя Па дакументальных сведчаннях першы вядомы храм у Жалезніках быў адкрыты ў 1900 годзе. У той час тут служылі айцец Стэфан Барташэвіч і айцец Раман Сідаракін. У 1917 годзе царква была закрыта. Будынак храма быў закінуты.

Аднаўленнем храма заняўся прадпрымальнік і мецэнат Сяргей Караткевіч, продкі якога жылі ў Жалезніках. 7 мая 2006 года храм быў асвячоны архіепіскапам Гомельскім і Жлобінскім Арыстархам. Настаяцелям храма з’яўляецца іерэй Максім.

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Веткаўскага раёна Катэгорыя:Жалезнікі (Веткаўскі раён) Катэгорыя:Храмы Гомельскай і Жлобінскай епархіі Катэгорыя:2006 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Святога Мікалая